Грамадства

Алег Манаеў сышоў у адпачынак

Асоба  •  2010-07-09

Каментароў: (0) A / A Змяніць шрыфт

І плануе сустрэцца з еўракамісарам па еўрапейскай палітыцы добрасуседства Штэфанам Фюле, які наведае Мінск 8-9 ліпеня.
Пры гэтым вядомы прафесар не ведае, як высокія чыноўнікі адрэагавалі на ліст пратэсту супраць ягонага звальнення з БДУ.

Нагадаем, што ліст ад імя больш чым 120 навукоўцаў з усяго свету быў накіраваны на імя кіраўніка дзяржавы і кіраўніцтва БДУ.

“З 5 ліпеня я сышоў у двухмесячны адпачынак, мне выплацілі адпускныя, — гаворыць Алег Цімафеевіч. — З універсітэта мяне не звольнілі. Але гэта нават не самае галоўнае — звольнілі ці не. Я бачу гэтую сітуацыю крыху інакш. Тут фішка не ў тым, што нейкага прафесара зноў “падвесілі”, — у Беларусі апошнім часам хапае і больш гарачых фактаў, і на гэтым фоне мой выпадак нічым асаблівым не вызначаецца. Куды больш важным я лічу водгук міжнароднай супольнасці. Мне няёмка пра гэта казаць, але пасля справы Юрыя Бандажэўскага я не памятаю выпадку, калі б імгненна амаль з трыццаці краін свету была такая рэакцыя. Вось гэта, на мой погляд, вельмі каштоўна. Тут людзі проста адвыклі, што Беларусь знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, мы замкнуліся адно на адным. А Еўропа рэагуе. Дарэчы, мне нават прапанавалі звярнуцца са скаргай у ААН.

Безумоўна, я вельмі ўдзячны тым, хто мяне падтрымаў. Тым больш што сам я ў падрыхтоўцы гэтага ліста не прымаў ніякага ўдзелу. Я даведаўся пра яго ад дыпламатаў, якія працуюць у Беларусі.

Не ведаю, ці ёсць нейкая рэакцыя з боку тых, на імя каго быў накіраваны гэты ліст. Ведаю толькі, што зварот таксама быў дасланы ў розныя ўплывовыя міжнародныя структуры”.

Што было напісана ў лісце падтрымкі Манаева?

“Ад імя навукоўцаў усяго свету мы катэгарычна пратэстуем супраць працяглых і неабгрунтаваных пагроз у адрас доктара сацыялагічных навук Алега Манаева, — напісана ў лісце, пад якім стаяць подпісы вучоных з усяго свету. — Мы заклікаем акадэміка Сяргея Абламейку, рэктара БДУ, паважаць свабоду навукі і дасягненні нашага калегі, а таксама гарантаваць яму працяг яго дзейнасці. Адначасова мы заклікаем да павагі акадэмічных свабод усіх нашых калег у Рэспубліцы Беларусь.

Мы звяртаемся да прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі і ўрада краіны з просьбай спыніць націск на ўніверсітэт з тым, каб прымусіць доктара Манаева добраахвотна сысці ў адстаўку”.

Марына МІТ

Каментароў: (0) Раздрукаваць Уверх
НОВЫ КАМЕНТАР
Малюнак CAPTCHA

ЯШЧЭ АРТЫКУЛЫ ГЭТАЙ РУБРЫКІ

КАМЕНТАРЫ

НАЙБОЛЬШ ЧЫТАНАЕ

Погляд

свежы нумар

Adobe PDF Reader

Для чытання газеты ў фармаце
pdf Вам спатрэбіцца “PDF reader”

АРХIў САЙТА

АПЫТАННЕ

Колькі, на ваш погляд, павінна быць дзяцей у сям'і?

Усяго прагаласавалі: 14

0%: Аднаго дастаткова..
 
35%: Два.
 
57%: Больш за два.
 
7%: Дзеці ўвогуле не абавязковы для сям'і.
 
СПАСЫЛКI